Тама́нь — станіца ў Тэмрукскім раёне Краснадарскага краю Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Таманскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 10 827 чалавек (2021). Размешчана на захадзе Таманскага паўвострава, на паўднёвым узбярэжжы Таманскага заліва, які знаходзіцца ў акваторыі Керчанскага праліва.

Знаходзіцца за 63 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра горада Тэмрука і за 220 км на паўночны захад ад краявога цэнтра горада Краснадара. На паўднёвы захад ад населенага пункта ўзвышаецца Карабетава сопка, з гразевымі вулканамі.

Насельніцтва

Гл. таксама Тмутаракань

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Краснадарскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1792 годзе