Тыленхіды. — С. 128 (Tylenchida) — атрад круглых чарвей (або падатрад Tylenchina).
Апісанне Глебавыя сапрабіёнты, часам у прэсных водах; фітагельмінты і паразіты насякомых. Каляротавыя другасныя губы ператвораныя ў лабіятуберкулы. Фарынкс складаецца з кардыяльнага бульбуса, істмуса і корпуса. Рэктальныя залозы адсутнічаюць.
У тыленхідаў развіты полавы дымарфізм. Цела даўжынёй 0,3 — 1,5 мм, ніткападобнае, у некаторых відаў самкі груша-, лімона- або шарападобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела.
Зімуюць яйцы, лічынкі, цысты.
Распаўсюджанне У сусветнай фаўне вылучаюць больш за 4000 відаў. Сустракаюцца паўсюдна.
Класіфікацыя 365 родаў і больш за 4000 відаў. Таксанамічных ранг і аб’ём дыскусуецца. Група разглядаецца або ў рангу самастойнага атрада або ў рангу падатрада Tylenchina у складзе атраду з уключэннем некаторых іншых нематод.
Cephalobomorpha Надсямейства
Drilonematomorpha Надсямейства
Panagrolaimomorpha Надсямейства
Надсямейства
Tylenchomorpha Надсямейства
Надсямейства
Надсямейства
Надсямейства ()
?
Надсямейства
Значэнне Многія віды паразіты раслін, пашкоджваюць карані, карэнішчы, клубні, сцёблы, лісце, парасткі, кветкі, утвараюць галы. Адны паразітуюць на пэўных раслінах-гаспадарах, іншыя на раслінах з многіх сямействаў. Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін.
Крыніцы
Літаратура
Mohammad Rafiq Siddiqui. Tylenchida: Parasites of Plants and Insects. 2nd ed. Wallingford: CABI Publishing, 2000. ISBN 0-85199-202-1
Спасылкі
Order Tylenchidae, Nematode Identification at the University of Florida Entomology and Nematology Department DNA barcoding : Tylenchida (Barcodes of Life) Tylenchida: Encyclopedia of life Tylenchida: TreeBase Tylenchida Thorne, 1949: World Register of Marine Species
Тыленхіды