«Першы Балтыйскі канал» () — латвійскі тэлеканал, створаны на аснове найбуйнейшага расійскага «Першага канала» для вяшчання яго перадач у краінах Балтыі. У сапраўдным выглядзе існуе з 1 студзеня 2003 і ўваходзіць у Балтыйскі медыяхолдынг «Baltic Media Alliance».

Гісторыя

1 кастрычніка 2000 года (пасля змены лагатыпа на матчыным тэлеканале) была запушчана Балтыйская версія тэлеканала ОРТ «ОРТ-тым» (у прома-роліках фігураваў як тым-ТБ), да гэтага ў эфіры пад лагатыпам ОРТ пазначалася слова «БАЛТ» жоўтага колеру. Тэлеканал уяўляў сабой версію ОРТ з рэкламай, разлічанай на краіны Балтыі. Кантэнт ОРТ, які быў дазволены да паказу толькі на тэрыторыі Расеі, «тым» замяняў іншай расейскай прадукцыяй.

У 2003 годзе тэлеканал быў перазапушчаны ўжо як «Першы Балтыйскі канал».

З 26 мая 2014 года ў ранішнім эфіры «Першага Балтыйскага канала» транслюецца тэлеканал «Euronews».

19 сакавіка 2020 года «ПБК» спыніў вытворчасць уласных інфармацыйных праграм.

21 кастрычніка 2021 года NEPLP (Нацыянальная рада электронных СМІ) адклікаў ліцэнзію ў «ПБК» за тры істотныя парушэнні закона Аб электронных СМІ.

31 снежня 2021 года «ПБК» не паказаў навагоднія зварот прэзідэнтаў Латвіі, Літвы і Эстоніі. Канал не патлумачыў прычыну.