Фамоз капусты, або Сухая гніль капусты. — С. 185 — грыбковае захворванне капуставых, узбуджальнікам ягога з’яўляецца (анаморфа — )Joseph Pousset, Agriculture naturelle : face aux défis actuels et à venir, pourquoi et comment généraliser une pratique agricole «naturelle» productive, Paris, France Agricole Éditions, 2008, 444 p. (ISBN 978-2-912199-16-4, lire en ligne [archive]), p. 325..

Апісанне

Пашкоджвае амаль усе расліны сямейства капуставых у любым узросце. Пашкоджвае ўсе надземныя часткі, а таксама каранёвую шыйку ўсходаў. Праяўляецца на расадзе прыкметамі, якія нагадваюць «чорную ножку» ўсходаў капусты, але пашкоджаныя ўчасткі сцябла сухія, светла-шэрыя, з пікнідамі. На лісці раслін адзначаюць акруглыя, сухія, шэрыя або жаўтавата-шэрыя плямы. На струках і сцяблах насеннікаў плямы бурыя, шэрыя, з цёмнай абводкай. Пры захаванні капусты храпкі робяцца сухімі, трухлявымі, часам полымі ўнутры. Узбуджальнік зімуе ў насенні, пасляўборачных рэштках, матачных храпках. Павышаная тэмпература ў сховішчах і ў полі спрыяе развіццю хваробы. Шырока распаўсюджаны і можа знішчаць да 50 % ураджаю, асабліва ў цёплае вільготнае надвор’е. Гібель насеннікаў можа дасягаць 27 %.

Той жа ўзбуджальнік можа паражаць і іншыя капуставыя: рэпу, бручку і іншыя.

Меры барацьбы

Для барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні капуставых