Мікалай Апанасавіч Герасімаў (; , Пецярбург, Расія — , Магілёў) — рускі і беларускі празаік.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інструктарам у спартыўных арганізацыях. У 1925–1927 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля працаваў рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе.
Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў 1937 г. служыў ваенным урачом.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 254-м батальёне аэрадромнага абслугоўвання 1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі, 11-м асобным дывізіёне 1-га корпуса проціпаветранай абароны Маскоўскай ваеннай акругі, 404-м складзе Маскоўскай ваеннай акругі, аэрадроме спецпрызна 5-й авіяцыі далёкага дзеяння.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягнуў службу ў арміі. У 1956 г. звольнены з вайсковай службы.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 г.
З 1957 г. жыў у Магілёве. Працаваў на Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві, намеснікам загадчыка Магілёўскага абласнога аддзела аховы здароўя.
Памёр года ў Магілёве. Пахаваны там жа.
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі (06.11.1947); Ордэн Чырвонага Сцяга (15.11.1950); Ордэн Леніна (26.10.1955); Медаль «За баявыя заслугі» (03.11.1944); Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (09.05.1945).
Творчасць У друку выступіў у 1921 г. з нарысамі, вершы друкаваў з 1926 г. Пісаў на рускай мове. Псеўданімы: Протва Н. Аўтар аповесцей «Где сходятся берега» (Москва, 1931), «Простуда» (Москва, 1932), «Огонь над Каличевкой» (Чкалов, 1955), «Завтрашний день принадлежит тебе» (Москва, 1966), рамана «Узлы» (Москва, 1932).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя