Універсітэт імя А. Дыкіна () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1974 годзе, універсітэт названы ў гонар Альфрэда Дыкіна, другога прэм'ер-міністра Аўстраліі. Універсітэт нязменна займае высокія месцы ў сусветных рэйтынгах ВНУ. Ён мае чатыры кампусы, размешчаныя ў трох гарадах штата Вікторыя: у Мельбурне, Джылангу і Уорнамбуле. Ва ўніверсітэце працуе каля 2,5 тысяч чалавек, з якіх каля 1,5 тысяч з'яўляюцца незалежнымі даследчыкамі. Тут навучаецца каля 35 тысяч студэнтаў.

Структура Факультэт мастацтваў і адукацыі Школа камунікацый і выяўленчага мастацтва Школа адукацыі Школа сацыяльна-гуманітарных навук Нацыянальны навукова-даследчы інавацыйны інстытут ведаў карэннага насельніцтва

Факультэт бізнесу і права Школа бізнесу Школа права

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі