Эзамус. — С. 414 (Esomus lineatus) — від карпападобных рыб сямейства .

Апісанне Рыба даўжынёй да 6,7 см. Самец зграбнейшы і драбнейшы за самку. Самка мае больш разадзьмутае брушка. Афарбоўка сціплая. Агульны тон цела серабрысты, спінка аліўкавая, уздоўж усяго цела цягнецца чорная паласа, над ёй размешчана светлая. Грудныя плаўнікі падоўжаныя, завостраныя, маюць форму крыла, часам уздымаюцца над спінкай, што надае эзамусу выгляд лятучай рыбы.

Распаўсюджанне Від сустракаецца ў Бангладэш у дэльце ракі Ганг.

Значэнне У Еўропу завезены ў пачатку XX стагоддзя, у СССР — у 1961 годзе. Акварыумная рыба. Гадуюць у прадаўгаватых акварыумах з густымі зараснікамі раслін і месцамі для плавання.

Крыніцы

Літаратура

Talwar, P.K. and A.G. Jhingran, 1991. Inland fishes of India and adjacent countries. vol 1. A.A. Balkema, Rotterdam. 541 p

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1923 годзе Катэгорыя:Карпападобныя Катэгорыя:Фаўна Азіі