Льняная прамысловасць — галіна тэкстыльнай прамысловасці, якая вырабляе льняныя пражу і тэкстыль. Асноўнай сыравінай для яе з’яўляецца ільновалакно.
Гісторыя
Лён як тэкстыльны матэрыял вядомы ўжо каля 5000 гадоў. Егіпцяне і рымляне выраблялі тканіны з лёну.
У Сярэдневякоўі існавала вытворчасць палатна ў Швабіі, Сілезіі і Эльзасе.
Вялікае значэнне льняная прамысловасць мела ў XIX стагоддзі ў Ірландыі. прывезлі лён з сабой у Амерыку. Там, а затым і ў Еўропе — з 1850 года, бавоўна, сабраная ў паўднёвых штатах, выцесніла лён. Апрацоўка лёну была параўнальна працаёмкай. З-за неаднастайнасці ільняных валокнаў, якія ў параўнанні з бавоўнай нашмат даўжэйшыя, механізацыя працэсу прадзення лёну была дасягнута толькі на паўстагоддзя пазней, чым у выпадку бавоўны.
У XXI стагоддзі сыравіна для льняной прамысловасці паступае пераважна з Расіі, Польшчы, Чэхіі, Францыі і Бельгіі.
Крыніцы
Літаратура
Erich Hornung: Entwicklung und Niedergang der Hannoverschen Leinwandindustrie, 1905
Спасылкі
Kleine Kulturgeschichte des Leinens Das Leinenmuseum in Lisburn