Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне статыстычнай тэорыі цвёрдых цел і мяккіх рэчываў, камп’ютарнага мадэлявання фізічных працэсаў і разлікаў асноўных фізічных характарыстык кандэнсаваных сістэм.

Гісторыя Вясной 1969 года ў Львове быў утвораны аддзел статыстычнай тэорыі кандэнсаваных станаў Інстытута тэарэтычнай фізікі АН УССР. У 1980 годзе было створана яшчэ два навуковых падраздзяленні — аддзел тэорыі раствораў і аддзел квантавай статыстыкі, што дазволіла адкрыць у тым жа годзе Львоўскае аддзяленне статыстычнай фізікі ІТФ АН УССР. На базе аддзялення ў 1990 годзе быў утвораны Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны.

Структура Аддзел статыстычнай тэорыі кандэнсаваных сістэм Лабараторыя статыстычнай фізікі складаных сістэм Аддзел квантавай статыстыкі Аддзел камп’ютарнага мадэлявання шматчасцінкавых сістэм Аддзел тэорыі мяккай матэрыі

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Фізічныя інстытуты