Ян Казімір Умястоўскі (; ? — 1659) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Паходзіў з шляхецкага роду Умястоўскіх герба Рох III. Ян Казімір у 1633 годзе быў дэпутатам на элекцыйным сойме па выбранні на польскі сталец Уладзіслава IV, дэпутатам фіскальнага трыбунала ў Вільні (1635).

Атрымаў у спадчыну ад бацькі ў 1646 годзе маёнткі ў Інфлянтах з цэнтрам Нандэльштадт.

Служыў земскім пісарам берасцейскім і рэгентам Вялікай літоўскай канцылярыі (1648). На элекцыйным сойме па выбранні каралём Яна II Казіміра быў выбраны дэпутатэм ad pacta conventa і суддзёй compositi judicii.

У 1654 г. — земскі суддзя і падкаморый берасцейскі.

У маі — чэрвені 1655 г. — маршалак надзвычайнага варшаўскага сойма ад ВКЛ.

Пасля сябе пакінуў усю маёмасць сыну Яну Фабіяну.

Зноскі

Спасылкі Jan Kazimierz Umiastowski

Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падкаморыя берасцейскія Катэгорыя:Суддзі земскія берасцейскія Ян Казімір