Сярэдняе Агавэ () — правінцыя ў цэнтры Габона. Плошча — 18 535 км², насельніцтва — 69 287 чалавек (2013). Адміністрацыйны цэнтр — горад Ламбарэнэ. Мяжуе на поўначы з правінцыяй Валё-Нтэм, на ўсходзе з правінцыяй Агавэ-Івіндо, на паўднёвым усходзе з правінцыяй Нгуні, на паўднёвым захадзе з правінцыяй Агавэ-Марыцім, на паўночным захадзе з правінцыяй Эстуарый.
Усю правінцыю перасякае з паўднёвага захаду на паўночны ўсход рака Агавэ. Тут у яе ўпадаюць прытокі Акана і Нгуні. У паўночнай частцы правінцыю перасякае экватар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Правінцыі Габона