Тында () — рака ў Амурскай вобласці Расіі. Правы прыток ракі Гілюй, належыць басейну Зеі і Амура. На рацэ знаходзіцца горад Тында.

Гідраграфія Утвараецца на паўднёвых схілах хрыбта Чарнышова зліццём рэк Ігама і Маршыгіры. Даўжыня — 112 км (ад вытоку Ігамы — 154 км), плошча басейна — 4280 км². Цячэ пераважна ў паўночна-ўсходнім напрамку да ўпадзення свайго асноўнага прытоку — Геткана — у межах горада Тынды, пасля чаго паварочвае ва ўсходнім напрамку. Упадае справа ў раку Гілюй каля сяла Первамайскае.

Да 1998 года адна з буйных рэк у Амурскай вобласці, аднак з-за высыхання крыніц рака пачала мялець.

Зноскі

Катэгорыя:Басейн Амура Катэгорыя:Рэкі Амурскай вобласці