Rooikat () — паўднёваафрыканская баявая разведвальная машына, часта класіфікуецца таксама як знішчальнік танкаў. Прынятая на ўзбраенне Паўднёва-афрыканскіх нацыянальных сіл абароны ў 1990 годзе.
Распрацоўка была пачата ў 1976 годзе для замены састарэлай БРМ Eland 90. Серыйная вытворчасць пачалася ў 1989 годзе. Усяго было пабудавана каля 240 адзінак Ройкат.
У 1994 годзе была распрацавана версія з наразной 105-мм гарматай Denel GT7.
БРМ Rooikat узброена наразной 76-мм гарматай з даўжынёй ствала 62 калібра. Гармата абсталявана лазерным далямерам. Хуткастрэльнасць складае 6 стрэлаў у хвіліну. Сістэма начнога бачання дазваляе весці прыцэльны агонь ноччу на адлегласці да 2000 метраў.
Гармата мае эфектыўную далёкасць стральбы да 3000 метраў і дазваляе паражаць танкі M48, T-54, T-55 і Т-62 на адлегласці да 1500 метраў у любой праекцыі.
Браня забяспечвае кругавую абарону ад 7,62-мм куль і аскепкаў снарадаў. Лабавая браня вытрымлівае трапленне 23-мм бранябойных снарадаў, выпушчаных з блізкай дыстанцыі.
Бронеаўтамабіль абсталяваны V-вобразным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 563 к. с. і шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. Рухавік і трансмісія змантаваныя ў манаблоку, што дазваляе вырабіць іх замену ў палявых умовах на працягу 60 хвілін.
Rooikat адрозніваецца вельмі добрай рухомасцю: развівае па шашы да 120 км/г і мае запас ходу 1000 км.
Крыніцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка ПАР