«Чалавек з цягніка» () — германа-франка-брытанская драма, знятая рэжысёрам Патрысам Леконтам у 2002 г. Прэм’ера ў свеце адбылася 2 верасня 2002 года. Ролі выканалі Жан Рашфор і Джоні Халідэй. Кінакарціна ўзнагароджана прызам сімпатый гледачоў «Венецыянскага кінафестывалю» ў 2002 годзе.
Сюжэт Незнаёмец выходзіць з цягніка. У яго неахайны выгляд, і ў галаве саспеў план — абрабаваць мясцовы банк. Выпадковае знаёмства на вуліцы сутыкае зусім розных людзей. Адзін з іх марыць пра хатнюю ўтульнасць, іншаму не хапае прыгод. У іх ёсць тры дні на разважанне…
Мілан (рабаўнік) прыбыў у незнаёмы правінцыйны горад, пазнаёміўся з Маск’е (былы школьны настаўнік). Настаўнік даў малазнаёмаму чалавеку часовы прытулак. З гэтага часу кожны з іх вывучае душу іншага, і ўсё больш пранікаецца іншым жыццём.
Катэгорыя:Фільмы 2002 года Катэгорыя:Фільмы Патрыса Леконта