Жанна Балібар (; нар. , ) — французская актрыса і спявачка.
Біяграфія Нарадзілася 13 красавіка 1968 г. у Парыжы.
Дачка фізіка Франсуазы Балібар і філосафа-марксіста Эцьена Балібара. Скончыла ліцэй Генрыха IV, у 1987 паступіла ў Эколь Нармаль. Потым тры гады вучылася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. Па заканчэнні была прынята ў трупу Камедзі Франсэз.
Была ў шлюбе з Мацьё Амальрыкам, якому нарадзіла дваіх сыноў, затым — з пісьменнікам П’ерам Альферы і з музыкантам Філіпам Катрын.
З канца 1990-х выступае таксама як спявачка, у тым ліку ў фільмах (Баль актрыс і інш.). Запісала два дыскі, пра яе канцэртныя выступленні зняты дакументальны фільм Педру Кошты «Ne change rien».
Фільмаграфія (2018) «Халодная вайна» — Джульета (2019) «Адрынутыя»
Зноскі
Катэгорыя:Актрысы Францыі