Трайны́ пункт — у тэрмадынаміцы ў аднакампанентнай сістэме пункт на дыяграме стану рэчыва, што адпавядае тэмпературы і ціску, пры якіх у раўнавазе знаходзяцца тры фазы (звычайна крышталічная, вадкая і газападобная).
У трайным пункце сходзяцца лініі двухфазных раўнаваг: лінія сублімацыі (крышталь—пара), лінія плаўлення (крышталь—вадкасць) і раздзеленыя гэтымі лініямі фазавыя палі, што адпавядаюць крышталям, вадкасці і пары. Трайны пункт нанварыянтны (не дапускае змены ніводнага з параметраў стану). З правіла фаз Гібса выцякае, што хімічна індывідуальнае рэчыва (аднакампанентная сістэма) у раўнавазе не можа мець больш за тры фазы. Пры наяўнасці ў рэчыва полімарфізму на дыяграме стану з’яўляюцца дадатковыя трайныя пункты, якія адпавядаюць раўнавазе двух цвёрдых фаз з вадкасцю або парай (напрыклад, у серы вадкая і дзве алатропныя крышталічныя фазы).
Трайны пункт выкарыстоўваецца ў тэрмаметрыі для градуіроўкі прыбораў. Трайны пункт вады (тэмпература 273,16 K, ціск 611 Па) — асноўны рэперны пункт абсалютнай тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы.
Крыніцы
Літаратура
Точка: тройна́я то́чка // Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук. Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев; Редкол. С. В. Колпаков [и др.]. — М. : Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2: П — Я. — 416 с. : ил. — ISBN 5-89594-034-X.
Катэгорыя:Тэрмадынаміка