У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2015 годзе.

Студзень 4 студзеня: Васіль Севасцьянавіч Лявонаў (76) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Люты 20 лютага: Лідзія Львоўна Арабей (89) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец. 20 лютага: Барыс Яфімавіч Нямцоў (55) — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч. 25 лютага: Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас (93) — савецкі і расійскі архітэктар.

Сакавік 23 сакавіка: Лі Куан Ю (91) — сингапурскі палітык, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда». 26 сакавіка: Лізавета Іванаўна Сосіна (83) — савецкі і беларускі трэнер па лёгкай атлетыцы, заслужаны трэнер БССР (1976). 29 сакавіка: Вікторыя Мікалаеўна Мазур (68) — беларуская актрыса, Народная артыстка Беларусі (1997).

Красавік 15 красавіка: Аляксандр Надсан (88) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Май 2 мая: Мая Міхайлаўна Плісецкая (89) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, народная артыстка СССР (1959).

Чэрвень 26 чэрвеня: Яўген Максімавіч Прымакоў (85) — савецкі і расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1998—1999).

Ліпень 23 ліпеня: Андрэй Міхайлавіч Харкавец (53) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2008—2014).

Жнівень 14 жніўня: Сяргей Барысавіч Журавель (61) — беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі (2011). 20 жніўня: Леў Канстанцінавіч Дураў (83) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст СССР (1990).

Верасень 12 верасня: Аляксей Сцяпанавіч Кароль (70) — беларускі гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты «Новы Час».

Кастрычнік 19 кастрычніка: Яўген Васілевіч Мікульчык (83) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант.

Лістапад 10 лістапада: Гельмут Шміт (69) — нямецкі палітык, Канцлер Германіі (1974—1982). 12 лістапада: Мікалай Фёдаравіч Грынёў (69) — беларускі палітык і дыпламат. 17 лістапада: Андрэй Уладзіміравіч Гіро (48) — беларускі дыпламат. 29 лістапада: Эльдар Аляксандравіч Разанаў (88) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт, Народны артыст СССР (1984).

Снежань 1 снежня: Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (80) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986).

Катэгорыя:Памерлі ў 2015 годзе 2015