«Занадта прыгожая для цябе» () — французскі кінафільм 1989 года. Уладальнік чатырох прэмій «Сезар» і гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Канах 1989 года.

Сюжэт Калі жанчына прыгожая, вытанчаная, загадкавая, выхаваная, элегантная, вы зробіце ўсё, каб заваяваць яе, і будзеце ганарыцца гэтым самым удалым у сваім жыцці набыццём. Калі жанчына непрыкметная, грубаватая, прамалінейная, простая, без густу апранутая, тады вы, хутчэй за ўсё, пройдзеце міма і ніколі не ўспомніце пра яе.

Здавалася б, толькі вар’ят зможа захапіцца прасцячкай і падпарадкаваць ёй сваё «Я». Асабліва, калі жонка ў яго — прыгажуня, эталон дасканаласці, візітная картка паспяховага мужчыны. Але менавіта такі любоўны трыкутнік створаны Бернарам, насуперак логіцы, наліха разумнаму сэнсу. Гэта сапраўды падобна да вар’яцтва, але ж каханне — гэта і ёсць самая цудоўная форма вар’яцтва, і, магчыма, у адносінах двух не створаных адзін для аднаго людзей і крыецца рашэнне няправільнага ўраўнення страсці.

У ролях Жэрар Дэпардзьё — Бернар Кароль Буке — Фларанс Жазіян Баласка — Калет

Катэгорыя:Фільмы 1989 года