Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла (, в. Крутое, цяпер Смаленская вобласць, Расія — ) — беларускі жывапісец. Брат беларускага вучонага-тэрапеўта Георгія Даўгялы (1902—1974).

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Крутое на Смаленшчыне ў сям'і святара. Скончыў у 1930 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў М. Эндэ, Ф. Фогта, В. Волкава.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1932 года. У 1932 годзе на V Усебеларускай выстаўцы прадставіў працу «Дзіцячая пляцоўка ў калгасе»Довгялло Михаил // Галерея искусств ‹‹Предместье››.

У 1932—1934 гадах працаваў мастаком-дэкаратарам у тэатры імя Янкі Купалы. Выкладаў у 1930—1935 гадах у Мінскім педагагічным тэхнікуме.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.

Памёр года.

Творчасць Працаваў пераважна ў галіне пейзажа, а таксама ў жанравай карціне. Асноўныя творы: палотны «Перад навальніцай» (1947), «Лагойскія далягляды» (1950), «Восень» (1955), «Стары Мінск», «Перад дажджом» (1957), «Сяўба», «Ля вогнішча на Бярэзіне», «Сакавік», «Цвіце яблыня», «Батанічны саду Мінску», «Восень. Залаты клён», «Збор ураджаю» (1956), «Камбайнёр за працай» (1957), «Торфараспрацоўкі» (1960), «Трактар працуе» (1961), «Вясна ў калгасе», «Збажына», «Летні пейзаж» (1952), «Восеньскае сонца» (1956), «Зіма» (1959), «У наваколлях Радашковічаў» (1967), «Вясна» (1968), «Пасадка бульбы», «саўгас «Гурыновічы», мемарыяльныя пейзажы ленінскіх месцаў (1970).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусь, фондах БСМ.

Сям'я Меў дачку Зою (нар. 1938), бібліятэкара-бібліёграфа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веліжскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя