Барталамеа (Варфаламей) Эўстакіа (Эўстахіа), або Еўста́хіа (; італ.: Eustachio Bartolomeo; каля 1510 — ) — італьянскі ўрач і анатам, быў папскім лейб-медыкам і прафесарам.

Барталамеа Эўстахіа — адзін з заснавальнікаў навуковай анатоміі, у аснову якой ім былі пакладзены параўнальна-анатамічныя даследаванні органаў чалавека і чалавечага зародка, а таксама паталагаанатамічныя ўскрыцці.

Імя Эўстахіа носяць адкрытая ім «Еўстахіевая труба» () — злучальная труба паміж барабаннай поласцю і насаглоточной прасторай, і valvula Eustachii — паўмесячны клапан ніжняй полай вены (vena cava inferior). Вывучаў і апісваў будову іншых органаў. Стварыў «Анатамічныя табліцы» (38 малюнкаў), апублікаваныя ў 1714 годзе італьянскім лекарам Джавані Ланчызі. У сваіх поглядах — паслядоўнік К. Галена і супернік А. Везалія.

Катэгорыя:Анатамы Італіі