Эркі-Свен Цюйр (; нар. , ) — эстонскі кампазітар.
Біяграфія Скончыў Талінскае музычнае вучылішча ім. Георга Отса па класе флейты і перкусіі (1976-80). Вучыўся ў Талінскай кансерваторыі на аддзяленні кампазіцыі ў Яана Раэтса, але ў асноўным сфармаваўся самавукам — браў прыватныя ўрокі кампазіцыі ў Лепа Сумеры (1980-84). У 1979-83 узначальваў створаны ім інструментальны рок-гурт «In Spe» (дзе граў на клавішных і флейце і часам спяваў), які стаў надзвычай папулярным у Эстоніі. У складзе гурта таксама грала на клавішных Ганне Цюйр, жонка будучага кампазітара. У 1983 годзе, незадоўга перад сыходам Цююра з гурта, фірма «Мелодыя» выпусціла дэбютны альбом калектыва, вытрыманы ў лепшых традыцыях прагрэсіўнага року.
Першы поспех яму прынесла камернае сачыненне Insula Deserta («Пустэльная выспа») для струнных, выкананае ў Фінляндыі (1989).
Сачыненні Цююра выконваюць Эстонскі Акадэмічны аркестр Hortus Musicus.
Катэгорыя:Кампазіры Эстоніі