«Маўчанне ягнят» () — псіхалагічны крымінальны трылер амерыканскага пісьменніка , упершыню выдадзены ў 1988 годзе. З’яўляецца працягам рамана Харыса 1981 года «». Абодва раманы яднае постаць серыйнага і бліскучага псіхіятара доктара Ганібала Лектара. Гэтым разам ён бярэцца дапамагчы стажорцы ФБР у раскрыцці справы серыйнага забойцы «Буфала Біла». Кніга з’яўляецца самай вядомай часткай серыі раманаў пра Ганібала Лектара. Агульная колькасць прададзеных асобнікаў — 10 мільёнаў.
Экранізацыя рэжысёра Джонатана Дэмі была выпушчана ў 1991 годзе і атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і касавы поспех. Карціна стала трэцяй, якой удалося атрымаць так званую «»: прэміі «Оскар» за найлепшы фільм, рэжысуру, галоўную мужчынскую і жаночую ролі, а таксама сцэнарый.
Крыніцы
Катэгорыя:Раманы XX стагоддзя Катэгорыя:Кнігі 1988 года Катэгорыя:Раманы ЗША Катэгорыя:Раманы Томаса Харыса Катэгорыя:Псіхалагічныя раманы Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Сіквелы