Зо́сіна (, ; таксама Зо́сін) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Пухавіцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя фальварак Зосін Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам было два пасёлкі Зосін.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Вёска скасавана 15 чэрвеня 1972 годаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358)..

Насельніцтва 1908 год — 5 двароў, 63 жыхары 1917 год — 1 двор, 69 жыхароў, усе беларусы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі