1 кастрычніка 2024 года Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) уварвалася ў Ліван для барацьбы з групоўкай «Хезбала».
Напярэдадні Апошні раз Ізраіль уварваўся ў Ліван для барацьбы з «Хезбалой» падчас Другой ліванскай вайны 2006 года.
Пасля пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у кастрычніку 2023 года, «Хезбала» з ліванскай тэрыторыі стала абстрэльваць поўнач Ізраіля. У адказ ЦАХАЛ стаў абстрэльваць Ліван.
У верасні ВПС Ізраіля разгарнулі маштабныя бамбардзіроўкі краіны.
Ход падзей За дзень да ўварвання, 30 верасня, Ізраіль паведаміў Злучаным Штатам, што мае намер правесці ў Ліване наземныя манеўры, накіраваныя на знішчэнне інфраструктуры «Хезбалы» ўздоўж мяжы. У той вечар Узброеныя сілы Лівана і міратворцы ААН адышлі ад ізраільска-ліванскай граніцы на поўнач на адлегласць 5 км.
1 кастрычніка войскі ЦАХАЛа перасеклі мяжу з Ліванам у некалькіх месцах. Відавочцы паведамлялі пра выкарыставанне танкаў і цяжкай артылерыі. ЦАХАЛ заклікаў да эвакуацыі насельніцтва Бейрута, сталіцы Лівана, які ізраільцяне рыхтаваліся бамбіць. Афіцыйна ізраільская армія пацвердзіла пачатак аперацыі на сваім акаўнце ў Telegram, удакладніўшы, што мае намер нанесці ўдар па інфраструктуры «Хезбалы».
Тым часам сілы «Хезбалы» запусцілі дзесяць ракет з паўднёвага Лівана ў Ізраіль. Ізраільскі бок нанёс удары па доме Муніра аль-Макда, брыгаднага генерала Брыгад пакутнікаў Аль-Аксы ў лагеры бежанцаў Эйн аль-Хільве, дзе загінулі па меншай меры пяць чалавек. У выніку іншай атакі, на гэты раз па доме ў Аль-Даўдзія, загінулі прынамсі дзесяць чалавек і яшчэ пяць былі параненыя. Ізраільскі бок заявіў, што яму атрымалася захапіць аб’екты праціўніка ў гарадах Кафр-Кіла, Айта-эш-Шаб, Мейс-Эдж-Джабаль.
Афіцыйныя ўлады краіны заявілі, што не будуць умешвацца ў канфлікт.
2 кастрычніка «Хезбала» адбіла атаку праціўніка на Адайс, а таксама выпусціла каля 100 ракет па паўночным Ізраілю. У гэты час авіяцыя ЦАХАЛ стала бамбіць прыгарады Бейрута. Вяліся баі за Марун аль-Рас і ў наваколлях Каўкабы і Яруна.
3 кастрычніка ліванская армія заявіла, што ізраільскія сілы нанеслі ўдар па армейскім пасту ў раёне Бінт-Джэбейль, і ліванская армія — упершыню за час ўварвання — адкрыла агонь у адказ па ўварванцах. Адзін ліванскі салдат быў забіты. Яшчэ адзін вайсковец загінуў пры бамбардзіроўцы ў Тайбе.
Бакі канфлікту працягнулі абмен ракетнымі і бомбавымі ўдарамі па тэрыторыях адзін аднаго. У Ліване меліся ахвяры сярод замежнікаў: адзін амерыканец загінуў, 2 бельгійскіх журналістаў паранены.
4 кастрычніка праз дзеянні ізраільцян была прыпынена праца пагранпераходу Маснаа на сірыйска-ліванскай мяжы. Баевікі ў той жа дзень абстралялі Хайфу.
9 і 10 кастрычніка ізраільцяне абстралялі пазіцыі міратворцаў ААН. 11 кастрычніка яны нанеслі авіяўдар па будынку каля кантрольна-прапускнога пункта УС Лівана ў Кафры, у выніку чаго загінулі два салдаты. 13 кастрычніка прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заклікаў міратворцаў неадкладна пакінуць Ліван, назваўшы іх «жывым шчытом» для Хезбалы. Пазней у той жа дзень два танкі разбурылі галоўную браму паста UNIFIL у Рам’яху. Праз дзве гадзіны ізраільскія сілы адкрылі агонь па лагеры, з-за чаго падняўся дым, у выніку чаго 15 міратворцаў UNIFIL атрымалі раненні з-за раздражнення скуры і страўнікава-кішачных рэакцый. 16-га чысла танкі ЦАХАЛ абстралялі вартавую вышку міратворцаў у Кафр-Кіла.
21 кастрычніка адбыліся баі за вёскі Айта аль-Шааб і Рамія. На наступны дзень сілы ЦАХАЛ абстралялі наглядальны пункт міратворцаў пад Дхайрай. 7 лістапада ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па г. Сідон, былі параненыя пяць міратворцаў.
27 лістапада ўступіла ў сілу 60-дзённае перамір’е. Пры гэтым ізраільскія сілы працягвалі прасоўванне ўглыб ліванскай тэрыторыі. 17 снежня ў ходзе атак уварванцаў быў цалкам разбураны горад Кфар-Кіла.
Рэакцыя Вялікабрытанія, Канада і Францыя сталі рыхтавацца да эвакуацыі грамадзян з «гарачай кропкі». Італія заявіла, што мае намер накіраваць сваіх міратворцаў. Ідэю міжнароднага ўмяшання падтрымала таксама Данія. Расія, Катар і ААЭ выказалі заклапочанасць сітуацыяй. Турцыя і Ірландыя асудзілі ўварванне.
Гл. таксама Уварванне Ізраіля ў Сірыю (2024)
Крыніцы
Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:Войны Лівана