Керы — востраў у Балтыйскім моры ля паўночнага ўзбярэжжа Эстоніі ў Фінскім заліве, які ўваходзіць у склад воласці Віймсі эстонскага павета Хар’юмаа. Керы ўяўляе сабою каменную скалу, выцягнутую з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, шырынёй 213 м і даўжынёй 427 м. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад вострава Пранглі. Маяк размешчаны амаль у цэнтры вострава, вакол знаходзяцца службовыя будынкі. Наведванне вострава дазваляецца, але сама чатырохпавярховая маячная вежа — зачынена. Катэгорыя:Астравы Эстоніі