Юмінда — паўвостраў на поўначы Эстоніі на Балтыйскім моры. Самы вялікі паўвостраў Паўночнай Эстоніі. Размешчаны паміж бухтамі Колга на захадзе і Хара на ўсходзе. Сканчаецца мысам Юмінда. Даўжыня паўвострава — 13 кіламетраў, шырыня ў паўднёвай частцы — да 6 км. Цэнтральная частка паўвострава ў асноўным скалістая, ёсць таксама пясчаныя выдмы (ланцужок выдмаў Піканымэ, самая высокая частка якой знаходзіцца на вышыні 33 метраў над узроўнем мора), з усходняга боку паўвострава — стромкія скалы. Вялікая яго частка пакрыта хваёвым лесам, на поўдні размешчана верхавое балота.
Тэрыторыя паўвострава ўваходзіць у склад Лахемаскага нацыянальнага парка. Катэгорыя:Паўвостравы Эстоніі