Алаярв () — возера ў Эстоніі, размешчана ў воласці Выру павета Вырумаа, прыкладна за 5 км на поўнач ад горада Выру. Знаходзіцца на тэрыторыі пасёлка Вяймела. Цераз пратоку на паўночным захадзе злучаецца з суседнім возерам Мяэярв. Плошча возера — 7,4 га. Даўжыня берагавой лініі — 1815 м. Возера плыткае: максімальная глыбіня не перавышае 2,5 м. Возера Алаярв вылучаецца самым магутным (18 метраў) сярод усіх азёр Эстоніі пластом глеістых донных адкладаў, што выклікае вялікую цікавасць навукоўцаў, якія займаюцца палеалімналагічнымі даследаваннямі. На паўночна-ўсходнім беразе возера знаходзіцца прыродны парк Вяймела.

Катэгорыя:Азёры Эстоніі