Партызанская група «Бура» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Вілейскай вобласці ў 1942-1944 гадах. Камандзір — Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў.

Гісторыя 14 красавіка група (8 чалавек) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Папоўнілася мясцовым насельніцтвам. Падрыўнікі групы пусцілі пад адхон 43 эшалоны праціўніка, знішчылі 154 аўтамашыны, 3 самалёты, 5 танкаў, 18 гармат, узарвалі 5 км чыгуначнага палатна. 2 ліпеня 1944 года група (34 чалавека) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру групы Міхайлашаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе