Стэфан Свідэ́рскі (; ) — польскі настаўнік, куратар Львоўскай школьнай акругі, ваявода навагрудскі (1932—1935).
Біяграфія Атрымаў навуковую ступень доктара. Працаваў настаўнікам матэматыкі, школьным інспектарам у Вільні і куратарам Львоўскага школьнага акругі. Свідэрскі быў ганаровым старэйшынам Польскай акадэмічнай карпарацыі «Fidelia Leopoliensis», заснаванай у 1930 годзе. З 8 верасня 1932 года па 2 снежня 1935 года займаў пасаду навагрудскага ваяводы (да 1933 года як выканаўца абавязкаў). З 16 красавіка 1936 года быў генеральным дырэктарам Сацыяльнага страхавання ў Львове.
У 1938 годзе быў узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі.
Падчас Другой сусветнай вайны быў дырэктарам Юнацкай школы кадэтаў на Сярэднім Усходзе, а пазней дырэктарам Польскай гімназіі ў Эн-Керэм каля Іерусаліма. Пасля вайны застаўся ў выгнанні ў Вялікабрытаніі, дзе шмат гадоў працаваў у Cracovia Book Company Ltd. і быў адным з заснавальнікаў кнігарні Cracovia Distribution Services. Аўтар падручнікаў для сярэдніх школ па матэматыцы і астраноміі.
Крыніцы
Літаратура Świderski Stefan w: Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej (redakcja naukowa Jacek M.Majchrowski przy współpracy Grzegorza Mazura i Kamila Stepana), Warszawa 1994, wyd. BGW, s. 175