Злосць без межаў, ЗБМ (), таксама Бясконцая злосць — суданская моладзевая групоўка, створаная ўдзельнікамі рэвалюцыі 2019 года. Выступае супраць ваеннай хунты і за перадачу ўлады да цывільных асоб.
Гісторыя Арганізацыя «Злосць без межаў» была заснавана ў 2020 годзе Ахмедам аль-Бушра. Яе аснову склалі былыя члены суданскіх камітэтаў супраціву, якія адыгралі значную ролю ў рэвалюцыі 2019 года, займаючыся арганізацыяй пратэстаў супраць рэжыму Амара аль-Башыра. У ЗБМ увайшлі маладыя актывісты ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў, якія расчараваліся павольнымі тэмпамі палітычных змен і ваенным уплывам на палітыку Судана.
Пасля дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2021 года група ўзначаліла пратэсты супраць усталявання ваеннай хунты. Нярэдка члены ЗБМ уступалі ў вулічныя сутыкненні з сіламі бяспекі. Як вынік, гэта справакавала жорсткія рэпрэсіі, і група часам станавілася непасрэднай мішэнню ўладаў.
У 2023 годзе «Злосць без межаў» запусціла інтэрнэт-кампанію па выкрыцці злоўжыванняў паліцыі і нападаў сілавікоў на журналістаў і фатографаў.
З моманту пачатку баявых дзеянняў паміж Бурханам і Дагала ў красавіка 2023 года, ЗБМ актыўна ўдзельнічала ў канфлікце. Групоўка ўзброілася, падтрымаўшы Узброеныя сілы Судана (УСС) у барацьбе з Сіламі хуткай падтрымкі (САП). Апалчэнцы ЗБМ увайшлі ў склад праўрадавай кааліцыі «Народнае супраціўлення». Члены арганізацыі заявілі, што іх галоўная мэта — абарона грамадзянскіх асоб і супраціўленне агрэсіі САП.
Рашэнне групы ваяваць разам з УСС выклікала спрэчкі, асабліва пасля сустрэчы ў красавіку 2024 года лідараў ЗБМ з Абдэлем Фатахам аль-Бурханам, камандуючым арміі і фактычным кіраўніком краіны. У сацыяльных сетках паўстала гарачая дыскусія. Многія абвінавацілі арганізацыю ў легітымізацыі ваеннай хунты. У сваю апраўданне члены ЗБМ заявілі, што іх саюз з УСС з’яўляецца выключна тактычным і накіраваны на абарону грамадзянскага насельніцтва ад зверстваў САП.
Акрамя ваеннага ўдзелу, члены групоўкі таксама аказваюць гуманітарную дапамогу.
Крыніцы
Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Судане Катэгорыя:Маладзёжныя палітычныя арганізацыі