Ві́льям Квіст Ёргенсен (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Даніі на пазіцыі абаронцы.
Кар’ера Клубная Займацца футболам Вільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клуба «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага горада. У сезоне 2004—2005 гадоў Вільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клуба «Капенгаген», 23 красавіка 2005 года па ходзе матчу з камандай «Норшэлан» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясена. Першыя сезоны ў клубе Вільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Ларс Якабсен. 16 чэрвеня 2011 года было абвешчана, што ігрок дацкага «Капенгагена» Вільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»Квист стал игроком «Штутгарта». soccer.ru. Падчас свайго другога сезона ў нямецкім клубе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсезонны час 2013 года вёў перамовы з мадрыдскім «Атлетыка», якія аднак скончылся без поспеху.
30 студзеня 2014 года Квіст далучыўся да складу «Фулхэма» на правах арэнды да канца сезона 2013—2014 гадоў з магчымасцю падпісаць з ім кантракт на сталай аснове ў летні часKvist Joins On Loan. Fulham FC.. Праз два дні пасля гэтага ён дэбютаваў у матчы супраць «Саўтгемптана», які новы клуб іграка скончыла паражэннем з лікам 0:3Fulham 0–3 Southampton. BBC Sport.. 1 верасня 2014 года Квіст перайшоў на правах вольнага агента ў клуб «Уіган Атлетык», з якім падпісаў аднагадовы кантрактWilliam Kvist signs for Wigan Athletic. Wigan Athletic F.C..
Нацыянальная 22 жніўня 2007 года футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірландыі.
Дасягненні «Капенгаген»: Чэмпіён Даніі: 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2016, 2017, 2019 Уладальнік Кубка Даніі: 2009, 2016, 2017
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце нацыянальнай каманды Профіль на сайце fussballdaten.de
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык