Вільяндзі () — воласць у павеце Вільяндзімаа, Эстонія. Размешчана ў ваколіцах горада Вільяндзі, які з’яўляецца яе адміністрацыйным цэнтрам, але не ўключае яго.

Гісторыя Утворана ў выніку аб’яднання чатырох валасцей: Пайсту, Пярсці, Саарэпеэдзі і Війратсі пасля муніцыпальных выбараў, якія адбыліся 20 кастрычніка 2013 года. Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2017 года да воласці Вільяндзі далучыліся воласці Колга-Яані і Тарвасту. Крыніцы

Катэгорыя:Воласці Эстоніі