Матс Траат (; , в. Арула, Валгамаа — ) — эстонскі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, перакладчык. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1977).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і на невялікім хутары. Працаваў у сельскай гаспадарцы, на трактарных станцыях. У 1957 годзе скончыў тэхнікум сельскагаспадарчага машынабудавання, у 1964 — маскоўскі Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, у 1969 годзе — Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. У 1965—1968 гг. працаваў рэдактарам студыі «Талінфільм».

З 1970 года поўнасцю прысвяціў сябе літаратурнай творчасці.

Памёр 28 чэрвеня 2022 года на 86-м годзе жыцця.

Творчасць Дэбютаваў у 1958 годзе ў эстонскай прэсе. Першы зборнік вершаў «Kandilised laulud» надрукаваў у 1962 годзе, першапачаткова пісаў у асноўным вершы, пазней, у 1970-х гадах, у яго творчасці пачала дамінаваць проза. Паводле яго сцэнарыя ў 1990 годзе быў зняты мастацкі фільм «Восень».

Адзін з самых актыўных празаікаў Эстоніі. Асноўныя тэмы твораў — маральная сувязь чалавека з зямлёй, гісторыі з сучаснасцю, сацыяльныя канфлікты, трансфармацыя лёсаў жыхароў эстонскай вёскі ў гісторыі чалавецтва. Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі