Стывен Пруіт (; нар. 17 красавіка 1984, Сан-Антоніа, Тэхас, ЗША) — амерыканскі інтэрнэт-карыстальнік, удзельнік Англійскай Вікіпедыі з нікам Ser Amantio di Nicolao. Вядомы як аўтар, які напісаў каля 35 000 артыкулаў і зрабіў больш за 5,8 мільёна правак у Вікіпедыі на бязвыплатнай аснове. Уваходзіць у спіс 25 самых уплывовых у інтэрнэце людзей па версіі часопіса Time.
Біяграфія Стывен нарадзіўся ў 1984 годзе ў Сан-Антоніа, ЗША, калі яго бацькі працавалі ў Ваенным інстытуце замежных моў МА ЗША. Скончыў Каледж Уільяма і Мэры. Захапляцца гісторыяй, працуе па кантракце ў архіве службы Памежна-мытнай службы ЗША.
У дзяцінстве Стывен быў заўзятым чытачом класічнай літаратуры і дэтэктываў Агаты Крысці і Наё Марш.
Бацька, Дональд Пруіт, з Рычманда, штат Вірджынія, ветэран арміі ЗША, валодае рускай, іспанскай, французскай, нямецкай і італьянскай мовамі. Маці Стывена, Ала, нарадзілася і жыла ў СССРMeet the man behind a third of what’s on Wikipedia — CBS News як савецкая яўрэйка, пераехала ў ЗША ў 1979 годзе. Яго бацькі сустрэліся, калі яны былі выкладчыкамі на кафедры рускай мовы Ваеннага інстытута замежных моў МА ЗША на базе ВПС Лэкленд недалёка ад Сан-Антоніа.
Кар’ера На 2017 год Пруіт з’яўляўся падрадчыкам Службы мытнага і памежнага кантролю ЗША, дзе ён працаваў з запісамі і інфармацыяй. У 2020 годзе ён стаў кіраўніком па запісах ва ўпраўленні аховы здароўя МА ЗША, на 2021 год працаваў на падрадчыка ведамства Chenega IT Enterprise Services.
Рэдагаванне Вікіпедыі Пруіт зрабіў сваю першую праўку ў Вікіпедыі ў чэрвені 2004 года. Яго першы артыкул у Вікіпедыі быў пра Пітэра Франсіска, партугальца — героя Вайны за незалежнасць ЗША, вядомым як «Геракл Вірджыніі», які з’яўляецца «пра-пра-пра-пра-пра-пра-пра-прадзедам» Пруіта. Ён стварыў свой бягучы акаўнт у 2006 годзе, калі вучыўся ў каледжы Уільяма і Мэры. Па стане на люты 2019 года Пруіт унёс больш за тры мільёны правак у Вікіпедыю, больш, чым любы іншы рэдактар англійскай Вікіпедыі, а да лютага 2021 года — больш за чатыры мільёны правак. Па колькасці правак у 2015 годзе ён перасягнуў рэдактара Джасціна Нэпа. Яго праўкі ў Вікіпедыі ўключалі стварэнне артыкулаў пра больш чым 600 жанчын, каб супрацьстаяць гендарнаму разрыву на сайце. 3 студзеня 2021 года Пруіт унёс мільярдную праўку ў Вікіпедыі на старонку «Death Breathing».
Інтэрв’ю Пруіт выступіў госцем канала CBS This Morning у студзені 2019 года. У інтэрв’ю Пруіт распавёў пра свой першы артыкул, прысвечаны Пітэру Францыска, і пра імкненне дапамагчы павялічыць ахоп Вікіпедыяй вядомых жанчын (праект Women in Red) — той галіны, у якой, як адзначалі крытыкі Вікіпедыі, сайт церпіць няўдачу.
Крыніцы
Спасылкі Stephen Harrison. The Wikipedia contributor behind 2.5 million edits // The Washington Post, 2.10.2018
Катэгорыя:Вікіпедысты