Юліус Леапольд Фрэдрык Крон (; , , Вялікае Княства Фінляндскае — , ) — фінскі фалькларыст, паэт і перакладчык.

У 1862 годзе скончыў Гельсінгфорскі ўніверсітэт, дзе абараніў дысертацыю «Фінская паэзія ў перыяд шведскага панавання» (). Выкладаў ва ўніверсітэце фінскую мову, з 1885 года — прафесар. Вывучаў фінскі эпас, распрацаваўшы ўласны лакальна-гістарычны метад, які атрымаў далейшае развіццё ў працах яго сына.

Пісаў пад рознымі псеўданімамі, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Перакладаў на фінскую мову, у прыватнасці, вершы Юхана Людвіга Рунеберга і раманы Вальтэра Скота, апублікаваў шэраг уласных вершаваных твораў, рэдагаваў літаратурны часопіс.

28 жніўня 1888 года трагічна загінуў у Выбаргскім заліве пры крушэнні яхты. Пахаваны на Сорвальскіх могілках у Выбаргу.

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Фінляндыі Катэгорыя:Перакладчыкі на фінскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Фалькларысты Фінляндыі