Транспану́ючыя музы́чныя інструме́нты (ад — перакладваць, перастаўляць) — музычныя інструменты, рэальная абсалютная вышыня гучання якіх не адпавядае іх натацыі. Выкарыстоўваюцца пераважна ў групе духавых музычных інструментаў.
Да транспануючых інструментаў адносяцца лабіяльныя і язычковыя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон і іншыя) і амбушурныя інструменты (валторна, труба, карнет і іншыя), а таксама ўмоўна інструменты, гучанне якіх на актаву вышэй (флейта, пікала) ці ніжэй (кантрабас, контрфагот).
Паводле тэсітуры гучання транспануючыя музычныя інструменты падзяляюцца на сапранавыя (флейта, пікала, кларнеты, саксафоны, трубы, фанфары, флюгель-горн); альтовыя (флейта, габой, валторна, горн); барытонавыя (саксафон, горн, эйфоніум); басовыя (кларнет, саксафон).
Натуральны гукарад транспануючых інструментаў запісваецца у строі до-мажор (C), а рэальнае гучанне паказваецца ўказаннем на строй інструмента (in A, in B, in F і г.д.). Гэта дае магчымасць выконваць музыку ў любой танальнасці пры захаванні звыклай аплікатуры, без змены тэхнікі здабывання гуку для інструментаў вызначанай сям’і. Таксама спрашчаецца нотны запіс.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Музычныя інструменты Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Тэорыя музыкі