Джэфры Эверэст Хінтан (; ) — брытанскі і канадскі вучоны, які ўнёс прыкметны ўклад у глыбокае навучанне. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2024 год.
Біяграфія Праўнук Джорджа Буля. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1970 годзе, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у галіне эксперыментальнай псіхалогіі, у 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень у Эдынбургскім універсітэце ў галіне штучнага інтэлекту.
Працаваў прафесарам дэпартамента інфарматыкі Таронцкага ўніверсітэта. З сакавіка 2013 года па красавік 2023 года — супрацоўнік Google (пасля паглынання карпарацыяй кампаніі DNNresearch).
Быў адным з даследнікаў, якія прапанавалі выкарыстоўваць метад зваротнага распаўсюджвання памылкі для трэніроўкі шматслаёвай нейронавай сеткі. Разам з Тэры Сейноўскі вынайшаў машыну Больцмана.
Член Каралеўскага таварыства Канады (1996), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998), замежны член Нацыянальных Акадэміі навук (2023) і Інжынернай акадэміі (2016) ЗША.
Крыніцы
Катэгорыя:Выкладчыкі Таронцкага ўніверсітэта