Анцва́ (, ) — вярхоўны бог у традыцыйнай рэлігіі абхазаў і абазін, адзіны Творца ўсяго існага. Анцва бясконца множны ў сваіх праявах, ён з’яўляецца першакрыніцай усяго існага, па яго волі існуюць апааімбары (пасланцы Анцва). Анцва стаіць над светам і чалавекам, з’яўляецца адзінай крыніцай дабра і зла на Зямлі.

Імя Імя атрымана ад «маці» і (суфікс множнага ліку), то-бок «мацеры». Спачатку яно, відаць, ужывалася ў жаночым родзе. Але потым з «мацярэй-багінь» атрымаўся адзіны бог мужчынскага роду. Граматычна розніца ўсяго толькі ў націску: → . Змена полу багоў часта назіраецца ў першабытных рэлігіях, і Анцва ў гэтым стаўленні не з’яўляецца выключэннем.

Эпітэтамі Анцва з’яўляюцца «Той, хто нас стварыў» (), «Той, хто мацнейшы за нас» ().

Апісанне Па вераваннях абхазаў, Анцва адзіны, але бясконца множны ў сваіх долях. Яму, як вышэйшай істоце, падпарадкоўваюцца астатнія багі. Любая з’ява прыроды, кожны род, сям’я ці асобная асоба маюць сваю долю бога, падобна таму, як кожны хрысціянін мае свайго анёла-ахоўніка. Такое «долевае» паняцце аб бажастве яшчэ раз падкрэслівае множны лік слова .

У абхазаў існуюць выразы «мая доля бога» () і «твая доля бога» (). Н. Джанашыа і І. Гамелауры выказвалі меркаванне, што падобнае «долевае» паняцце ў рэшткавым выглядзе таксама захавалася ў некаторых краях Грузіі, напрыклад, у гістарычнай вобласці Казікія, што ў Кахетыі ( , «мая доля бога, твая доля бога!»).

У Анцва ёсць сястра, ад якой паходзіць род д’яблаў. Таму Анцва не мае права знішчыць д’яблаў — сваіх крэўных сваякоў.

Сем свяцілішчаў На тэрыторыі Абхазіі знаходзіцца сем свяцілішчаў, якія асабліва шануюцца паслядоўнікамі абхазскай традыцыйнай веры. Служыцелямі свяцілішчаў з’яўляюцца члены пэўнага роду, тытул жраца ў якім пераходзіць ад бацькі да сына. Свяцілішча па-абхазску называецца «аныха», а жрацы «аныха-паю» (). Галоўным свяцілішчам з’яўляецца Дыдрыпш-ныха, жрацамі якога вось ужо тысячу гадоў з’яўляюцца прадстаўнікі роду Чычба.

Гл. таксама Анана-Гвында — абхазская багіня ўрадлівасці, палявання і пчалярства, абаронніца нованароджаных.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Язычніцтва ў Абхазіі Катэгорыя:Абхазская міфалогія Катэгорыя:Абазінская міфалогія Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Багі-творцы Катэгорыя:Багі паводле алфавіта