Джон Джозеф Хопфілд (; ) — амерыканскі навуковец, у асноўным вядомы як вынаходнік асацыятыўнай нейронавай сеткі ў 1982 годзе. Гэта сетка вядома пад назвай сеткі Хопфілда. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973). Лаўрэат Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2024 год.

Біяграфія Атрымаў доктарскую ступень па фізіцы ў Карнельскім універсітэце ў 1958 годзе. На працягу двух гадоў прапрацаваў у тэарэтычнай групе Лабараторыі Бела, а затым працаваў на факультэтах Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, Прынстанскага ўніверсітэта і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута.

У 2001 годзе ён быў узнагароджаны медалём Дзірака за ўклад у развіццё разумення біялогіі як фізічнага працэсу. У 2006 годзе ён быў прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.

Яго студэнтамі былі Тэры Сейноўскі і Дэвід Макей.

Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі ЗША