Ігар Васілевіч Арлоў (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў у 1975 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1987 годзе творчыя акадэмічныя майстэрні АМ СССР у Мінску. Вучыўся ў Л. Дубара, А. Малішэўскага, Г. Вашчанкі, І. Стасевіча, М. Савіцкага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты «Баба Нюша», «Скульптар Ю. Палякоў», «Пасля канцэрта», «Іванавіч», «Стары»; пейзажы «Шчодрасць зямлі», «Смерч», «Пейзаж з сухімі дрэвамі», «Зіма», «Захад сонца», «Заазер’е»; кампазіцыі «Бежанцы», «За зямлю родную», «Боль Лівана».
Работы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя