Перэс Джэпчырчыр (; ) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгіх дыстанцыях і марафонскім бегу, алімпійская чэмпіёнка 2020 года ў Токіа ў марафоне, чэмпіёнка свету па паўмарафоне 2016 і 2020 гадоў.
Кар’ера 26 сакавіка 2016 года з вынікам 1:07:31 стала чэмпіёнкай свету ў паўмарафоне на чэмпіянаце, які праходзіў у Кардыфе. Акрамя перамогі ў асабістым заліку, яна таксама заваявала другую залатую ўзнагароду ў камандным.
10 лютага 2017 года на паўмарафоне Рас-эль-Хайман ўстанавіла новы сусветны рэкорд сярод жанчын у змешаным (з удзелам мужчын і жанчын) забегу (1:05:06).
5 верасня 2020 года на Пражскім паўмарафоне ўстанавіла новы сусветны рэкорд у чыста жаночым (англ. women only) забегу (1:05:34). 17 кастрычніка ў другі раз у кар’еры стала чэмпіёнкай свету па паўмарафоне і, пры гэтым, устанавіла новы сусветны рэкорд па гэтай дысцыпліне (1:05:16), перасягнуўшы ўласнае дасягненне, устаноўленае за паўтара месяца да гэтага.
У 2021 годзе заваявала залаты медаль у жаночым марафоне на Алімпійскіх гульнях ў Токіа.
У 2021 годзе атрымала перамогу на Нью-Ёркскім марафоне і 2022 годзе ў Бостанскім марафоне, а таксама заняла трэцяе месца на Лонданскім марафоне 2023 года. Атрымала яшчэ адну перамогу на Лонданскім марафоне 2024 года, фінішаваўшы за 2 гадзіны, 16 хвілін і 16 секунд і пабіўшы сусветны рэкорд у жаночым марафоне (гэта значыць сусветны рэкорд па самым хуткім часе сярод жанчын-марафонцаў без выкарыстання мужчын-пэйсмейкераў)..
Зноскі
Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Кеніі Катэгорыя:Марафонцы Кеніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Кеніі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года