Герман Ме́лвіл (; ) — амерыканскі пісьменнік-рамантык.

Служыў матросам, вандраваў. Уражанні ад падарожжаў у аснове першай кнігі — рамантычнай утопіі «Тайпі» (1846), аповесці «Ому» (1847), «марскіх» раманаў «Рэдберн» (1849), «Белы бушлат» (1850). Філасофскія абагульненні выявіліся ў сатырычнай алегорыі «Мардзі» (1849) і рэалізаваны ў сацыяльна-філасофскім рамане «Мобі Дзік, ці Белы Кіт» (1851, экранізацыя 1956), якія насычаны сімволікай, алюзіямі, рамантычнымі алегорыямі. Аўтар псіхалагічных («П’ер», 1852), гістарычных («Ізраэль Потэр», 1855), сатырычных («Махляр», 1857), філасофскіх («Білі Бад», 1924, экранізацыя 1962; аднайменная опера Б. Брытэна 1951) раманаў, навел (зборнік «Казкі з гаюшчы», 1856), вершаў (зборнікі «Вершы пра вайну», 1866; «Тымалеён», 1891) і інш.

Крыніцы

Літаратура

Ме́лвілл Герман // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1981. — Т. 6 : Куликів — Мікроклімат. — С. 445. — 552 с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с.

Катэгорыя:Падарожнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці