Юрась Бачышча або Юры Бачышча, поўнае імя Юрый Алегавіч Бачышча () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія У 2003—2005 гадах працаваў у БДУІР. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Каталіцкая царква ў нацыянальна-рэлігійнай палітыцы царызму ў Беларусі (1900—1914 гг.)». У 2006 годзе дацэнт БДПУ.

Пазней, да 2018 года дацэнт Дэпартамента гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2018—2023 гадах працаваў загадчыкам аддзела ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Даследчык гісторыі пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў па дзяржаўнай палітыцы да канфесій у ХХ ст., па гісторыі евангельскай царквы і хрысціянска-дэмакратычнага руху, па рэалізацыі пра на свабоду сумлення. Браў удзел у падрыхтоўцы перавыдання «Катэхізіса» Сымона Буднага. Складальнік зборніка «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах».

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі