Мака́ўчыцы (, ) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.

Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя. У 1588 годзе знаходзілася ў Койданаўскай воласці ВКЛ. У 1550—1831 гадах была ў Койданаўскім графстве, належала Радзівілам. З 1831 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1695—1744 гадах у валоданні нойбурскіх пфальцграфінь — «Нойбурскіх уладаннях». З 1878 года належала Касакоўскім і Сакалову. У 1882 годзе адкрыта народнае вучылішча (17 вучняў: 16 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1897 годзе — 557 жыхароў (268 мужчын, 289 жанчын, 534 праваслаўных). У 1909 годзе — 103 двары, 593 жыхары. У 1924—1932 гадах — цэнтр аднайменнага сельсавета. У 1972 годзе — 191 двор, 700 жыхароў.

У 1988 годзе была ўключана ў гарадскую мяжу горада Дзяржынска.

Вядомыя асобы Алег Іванавіч Кот (1966) — беларускі ваенны і палітык. Алесь Рыбак (1934—2017) — беларускі пісьменнік. Мікалай Піліпавіч Шарко (1924—1997) — капітан, Герой Савецкага Саюза (1945).

Крыніцы Макаўчыцы // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л. М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — : БелТА, 2004.— С. 682—683.

Зноскі

Спасылкі