Пітэр Аляксандр Руперт Карынгтан, 6-ы барон Карынгтан (; ) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, член Кансерватыўнай партыі.

Біяграфія У 1963—1970 і 1974—1979 гадах узначальваў фракцыю кансерватараў у брытанскім парламенце. З 20 чэрвеня 1970 года да 8 студзеня 1974 года быў міністрам абароны ва ўрадзе Эдварда Хіта. Быў міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі у перыяд з 5 мая 1979 года па 5 красавіка 1982 года (у перыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр) і 6-м генеральным сакратаром НАТА з 1984 па 1988 год. Найстарэйшы генеральны сакратар у гісторыі НАТА. Сцвярджаў, што не верыў у тое, што Аргенціна можа напасці на Фалкленды. «Пасля 2 красавіка (1982) мяне ўсюды абвінавачвалі ў тым, што я наўмысна ігнараваў сігналы, заявы і доказы. Я шчыра кажу, я нічога не ігнараваў: гэтых сігналаў не было», — заяўляў ён.

Бібліяграфія Reflect on Things Past — The Memoirs of Lord Carrington. Published by William Collins, 1988.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія.

Катэгорыя:Генеральныя сакратары НАТА Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі