Arcfox Kaola — электрычны кампактвэн. Выпускаецца BAIC Group з 2023 года.
Абсталёўваецца электраматорам магутнасцю 120 кВт (163 к.с.), максімальны круцільны момант — 240 Н·м. Рухавік сілкуецца ад літый-жалеза-фасфатнага акумулятара ёмістасцю 58,8 кВт·г. Заяўлены запас ходу складае 500 км. Максімальная хуткасць абмежавана 160 км/г.
Габарыты: даўжыня — 4500 мм, шырыня — 1870 мм, вышыня — 1655 мм, колавая база — 2820 мм. Левыя заднія дзверы зроблены на завесах, з правага боку — ссоўныя і маюць электрычны прывад. Вэн пазіцыянуецца вытворцам, як прызначаны для маці з малымі дзецьмі. Для гэтага ў заднім шэрагу мае толькі 2 сядзенні, сярод якіх усталяваны раскладны столік для спавівання. У жніўні 2024 года была прадстаўлена версія Kaola S са звычайнай трохмесцавай канапай.
Крыніцы
Kaola Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта