Эдуар Стэфан (; —) — французскі астраном.

Біяграфія Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе, выпусціўся ў 1862 годзе. З 1864 да 1907 года быў дырэктарам Марсельскай абсерваторыі (да 1872 года разам з У. Левер’е).

У 1866 годзе адкрыў два астэроіды.

З 1870 да 1875 г. вывучаў туманнасці, некалькі іх адкрыў. У 1873 годзе (па іншых дадзеных, у 1874) годзе ён стаў першым, хто паспрабаваў вызначыць вуглавы дыяметр Сірыуса з дапамогай інтэрфераметрыі (ён выкарыстаў для гэтага 80-сантыметровы рэфлектар). Аднак спроба аказалася няўдалай.

У 1882 годзе ён адкрыў галактыку NGC 6027. Таксама ён адкрыў знакаміты Квінтэт Стэфана — групу з 5 галактык.

Удзельнічаў у адкрыцці каметы Стэфана — Отэрма, якая была названая яго імем.

Катэгорыя:Астраномы Францыі