Эйва (Ава) Макс (; сапраўднае імя — Аманда Кочы (); ) — амерыканская спявачка і аўтар-выканаўца албанскага паходжання. Яе сінгл «Sweet but Psycho» дасягнуў першага месца ў брытанскім хіт-парадзе UK Singles Chart у канцы 2018 — пачатку 2019 года.
Юнацтва Нарадзілася ў Мілуокі, штат Вісконсін, у сям’і піяніста і опернай спявачкі. У Макс таксама ёсць старэйшы брат. У 1991 годзе яе бацькі, ураджэнцы Албаніі, беглі з краіны пасля падзення камунізму і на працягу года пражывалі ў царкве ў Парыжы. Затым яны пераехалі ў Вісконсін, ЗША. Сям’я жыла нялёгка, кожны з бацькоў працаваў на трох працах.
Ва ўзросце 8 гадоў Макс пераехала са сваёй сям’ёй у Вірджынію, дзе ўдзельнічала ў шматлікіх пеўчых конкурсах Radio Disney. Ва ўзросце 13 гадоў яна ўзяла імя Эйва, бо, на яе думку, імя Аманда ёй не падыходзіла. У 14 гадоў яна разам з маці пераехала ў Лос-Анджэлес, каб пабудаваць кар’еру спявачкі, але ёй пастаянна адмаўлялі з-за таго, што яна з’яўлялася непаўналетняй. Праз год яна адправілася ў Паўднёвую Караліну, дзе пачала пісаць першыя песні. Яна наведвала сярэднюю школу Лексінгтана, дзе пастаянна падвяргалася здзекаванням. У 17 гадоў Макс вярнулася ў Лос-Анджэлес разам з братам, які стаў яе менеджарам.
Кар’ера
2013—2017: знаёмства з прадзюсарам і дэбютны сінгл Дэбютны сінгл Макс"Take Away the Pain" быў выпушчаны ў 2013 годзе, а затым рэмікшаваны канадскім дыджэем і прадзюсарскім дуэтам Project 46 у ліпені 2015 года. Пасля шматлікіх няўдач, яна пазнаёмілася з канадскім прадзюсарам Cirkut на вечарыне з нагоды яго дня нараджэння ў 2014 годзе, ён таксама быў знаёмы з яе братам. Макс праспявала яму песню «Happy Birthday to You». Гэта знаёмства вылілася ў плённае супрацоўніцтва, яны напісалі сотні песень і выпусцілі сінгл «Anyone but You» на SoundCloud у ліпені 2016 года. Сінгл набраў папулярнасць і прыцягнуў увагу розных гуказапісвальных лэйблаў, якія звязаліся з Макс па электроннай пошце. У тым жа годзе яна падпісала кантракт з Atlantic Records. Пазней Макс прызналася, што сустрэча з Cirkut змяніла яе жыццё, паколькі яна хацела сысці з музычнай індустрыі і была творча падаўленая.
Падпісаўшы кантракт, Макс пачала падбіраць прозвішча, каб выкарыстоўваць яго ў якасці псеўданіма, у рэшце рэшт спыніўшыся на Макс. Ёй спадабалася, што новы псеўданім спалучае ў сабе элементы мужчынскага і жаночага пачатку. Прыкладна ў 2016—2017 гадах Макс абрала сабе прычоску і назвала яе «Max Cut».
2018—2021: прарыў і альбом «Heaven & Hell» 20 красавіка 2018 года выйшаў сінгл «My Way», які дасягнуў 38-га месца ў чарце Romanian Top 100. 11 мая 2018 года быў выпушчаны сінгл «Slippin» у супрацоўніцтве з Gashi. 8 чэрвеня 2018 года яна запісала сінгл «Into Your Arms» сумесна з рэперам Уітам Лоўры. Праз месяц сінгл «Salt» быў запісаны і адпраўлены ў SoundCloud. 17 жніўня 2018 года Макс выпусціла сінгл «Sweet but Psycho». Сінгл стаў прарывам для Макс, ён дасягнуў першага месца ў больш чым 22 краінах, уключаючы Германію, Швейцарыю, Аўстрыю, Нарвегію, Швецыю, Новую Зеландыю і Вялікабрытанію, дзе ён заставаўся на першым месцы на працягу чатырох тыдняў запар. У студзені 2019 года, песня дасягнула вяршыні чарта Hot Dance Club Songs і пазней увайшла ў дзясятку Billboard Hot 100.
7 сакавіка 2019 года Макс выпусціла сінгл «So Am I», які ўвайшоў у топ-10 Польшчы, Нарвегіі, Шатландыі і Швецыі. 3 ліпеня 2019 года гурт NCT 127 выпусціла кавер на гэтую песню. Песні «Blood, Sweat & Tears» і «Freaking Me Out» былі адначасова выпушчаны ў ліпені 2019 года ў якасці рэкламных сінглаў. 4 верасня 2019 года яна заключыла сумесны кантракт з Warner Chappell Music і Artist Publishing Group. 31 кастрычніка 2019 года Макс выпусціла відэакліп на песню «Freaking Me Out». Яна атрымала ўзнагароды MTV Europe Music Awards, Лепшы push артыст і 2019 MTV Europe Music Awards. 6 лістапада 2019 года Макс запісала дуэт «Tabú» з Пабла Альбаранам. Яна працавала з дыджэем і прадзюсарам, Аланам Уокерам над песняй «Alone, Pt. II», якая была выпушчана 27 снежня 2019 года.
12 сакавіка 2020 года Макс выпусціла сінгл «Kings & Queens» у якасці пятага сінгла са свайго дэбютнага студыйнага альбома Heaven & Hell. Яна таксама запісала кампазіцыю «On Me» сумесна з Томасам Рэтам і Кейнам Браўнам. Песня ўвайшла ў саўндтрэк мультфільма «Скубі-Ду». 30 ліпеня 2020 года Макс выпусціла сінгл «Who’s Laughing Now», а 3 верасня 2020 года — «OMG What’s Happening». Альбом Heaven & Hell выйшаў 18 верасня 2020 года разам з восьмым сінглам «Naked». Альбом заняў 2-е месца ў «UK Albums Chart» і 27-е месца ў «Billboard 200». 13 лістапада 2020 года Макс запісала сумесна з іншымі выканаўцамі кавер на песню «Stop Crying Your Heart Out» у рамках дабрачыннай акцыі Allstars Children in Need ад BBC Radio 2. Ён дасягнуў 7-га месца ў UK Singles Chart. 19 лістапада 2020 года выйшаў сінгл «My Head & My Heart», які стаў бонус трэкам для digital-выдання альбома Heaven & Hell.
8 чэрвеня 2021 Макс выпусціла сінгл «EveryTime I Cry», які яна апісала як «працяг тэмы альбома». Таксама спявачка з’явілася на сінгле R3HAB і Джонаса Блу «Sad Boy», запісаным сумесна з Кайлі Кэнтролл і выпушчаным 10 верасня. 4 лістапада Макс выпусціла сумесны сінгл з галандскім дыджэем Tiësto «The Motto».
2022—цяперашні час: Diamonds & Dancefloors У лютым 2022 года Макс намякнула на новы праект, змяніўшы сваю фірмовую стрыжку «Max Cut» на вішнёвыя валасы да плячэй і змяніўшы афармленне акаўнтаў у сацыяльных сетках з выкарыстаннем чырвонага і ружовага адценняў. У сакавіку падчас інтэрв’ю для праекта Billboard Women In Music Макс распавяла, што яе другі альбом быў напісаны ў няпросты для яе час летась. Лід-сінгл «Maybe You’re the Problem» выйшаў 28 красавіка. 1 чэрвеня Макс анансавала выхад новага альбома Diamonds & Dancefloors на 14 кастрычніка 2022 года. Пазней дата выхаду была зменена на 27 студзеня 2023 года. 1 верасня выйшаў другі сінгл з альбома «Million Dollar Baby». 10 лістапада Макс выпусціла песню «Weapons», якая стала трэцім сінглам у падтрымку альбома. 16 лістапада 2022 года было абвешчана, што ў танцавальнай гульні Ubisoft Just Dance 2023 Edition будзе прэзентавана песня «Million Dollar Baby», а сама Макс выступіць у якасці трэнера танца. Яна выпусціла чацвёрты сінгл «Dancing’s Done» 20 снежня 2022 года. 24 студзеня 2023 года Макс выпусціла сінгл «Cold As Ice» у падтрымку будучага альбома Diamonds & Dancefloors.
Музычны стыль Творчасць Макс адносіцца да жанраў поп і данс-поп. У юнацтве яна слухала такіх спявачак, як Аліша Кіз, Нара Джонс, Селін Дыён, Мэрая Кэры і Уітні Х’юстан. Але Кэры яна вылучае больш за ўсіх астатніх, бо ўвесь час ставіла яе песні на паўтор.
Імідж Макс часта параўноўваюць з Лэдзі Гагай за яе плацінавыя валасы, асобу і сцэнічнае імя. Крыс Дэвіль з Stereogum крытыкаваў прадзюсараў Макс за тое, што яны зрабілі яе падобнай на Гагу, заявіўшы, што яна не дацягвае да яе ўзроўню. Макс адказала на крытыку, заявіўшы, што нягледзячы на тое, што Гага з’яўляецца выбітнай спявачкай, людзі не павінны параўноўваць яе з іншымі толькі за падобны колер валасоў і жанр музыкі.
Яна прызналася, што часта ідзе супраць правілаў, выступаючы ў вопратцы ад невядомых дызайнераў, бо хоча даць ім шанец. Яе валасы з правага боку падстрыжаныя пад карэ, а з левага боку яны доўгія і больш хвалістыя. Яна патлумачыла, што не адчувае сябе сапраўднай са звычайнай даўжынёй валасоў і хоча заставацца ўнікальнай. Radio.com апісала яе стрыжку, як ўцёкі ад канфармізму.
Асабістае жыццё Макс называе сябе стоадсоткавай албанкай. Яна свабодна гаворыць на албанскай, але не ўмее чытаць на ёй. Яна таксама адкрыта кажа пра пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын, што таксама адлюстравана ў яе музыцы. У інтэрв’ю выданню Attitude у 2019 годзе Макс распавяла, што ў мінулым яе прыцягвалі жанчыны, але яна не можа дакладна вызначыць сваю арыентацыю.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы Heaven & Hell (2020) Diamonds & Dancefloors (2023) Don't Click Play (2025)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Поп-музыканты ЗША Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі