Леванід Кароль, часам Лявон Кароль, поўнае імя Леанід Сямёнавіч Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся на Валожыншчыне ў сям’і настаўнікаў Сямёна і Зінаіды Каралёў, з 1931 года жыў у Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.

Выключаны з чацвёртага курса інстытута як брат «ворага народу» Усевалада Караля. Давучваўся на завочным аддзяленні, адначасова працаваў на заводзе. У 1958 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне хіміі.

Пасля дыплома да пенсіі працаваў у ў Вільні, дзе распрацоўвалі капіравальныя апараты, у тым ліку капіравальную машыну «ERA». Аўтар 17 патэнтаў на вынаходніцтвы.

З 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларускай грамады ў Літве. На Устаноўчым з’едзе Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) 4 лютага 1989 года абраны сябрам Рады ТБК. Разам з Хведарам Нюнькам, Лявонам Луцкевічам і Аляксеем Анішчыкам уваходзіў у рэдакцыйную раду штотыднёвіка «Беларус Віленшчыны».

Памёр у 1998 годзе. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларусы ў Літве