Леанід Пятровіч Яшэнка (25 лютага 1959, Свярдлоўск, РСФСР — 2018) — беларускі скульптар, антраполаг.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1979), Беларускую акадэмію мастацтваў (1992).
Член Беларуская саюзу мастакоў (1995—2005).
У 2014—2018 гадах — супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Займаўся рэканструкцыяй аблічча па чэрапе, аўтар значнай колькасці прац у гэтай галіне, у тым ліку ў суаўтарстве з Ігарам Чаквіным.
Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, дрэва.
3 1981 года ўдзельнік мастацкіх выставак.
Сярод твораў помнік ахвярам афганскай вайны (Баранавічы), кампазіцыі «Еўропа», «Муза», ратонда «Купідоны», скульптуры Ефрасінні Полацкай, «Курапаты» (усе Мінск), рэльефы.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальных гістарычным музеі, у галерэях і прыватных калекцыях.
Крыніцы
Літаратура Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады) / А. А. Каляда. — Мінск, 2005.
Катэгорыя:Скульптары Беларусі